Quest ў перакладзе з англійскай мовы - працяглы па часе мэтанакіраваны пошук, звязаны з прыгодамі і гульнёй.
Web-quest - гэта сучасная Інтэрнэт-тэхналогія, заснаваная на праектным навучанні, якая прапануе пошукавую дзейнасць навучэнцаў з канкрэтнай кіруючай роллю вучня сумяшчаць з новымі інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі. Асаблівасцю адукацыйнага web-quest з'яўляецца тое, што частка ці ўся інфамацыя для самастойнай ці групавой работы навучэнцаў знаходзіцца на разнастайных вэб-сайтах. Акрамя таго, вынікі работы вучняў публікуюцца ў выглядзе вэб-старонак.
Web-quest садзейнічае дасягненню некалькіх мэт:
- павышэнне матывацыі да самаадукацыі ;
- фарміраванне новых кампетэнцый ;
- рэалізацыя крэатыўнага патэнцыяла ;
- павышэнне асабістай самаацэнкі.

Комментариев нет:
Отправить комментарий