Этап 1.Залацінкі народнай мудрасці

     Цудоўны скарб у творчасці народнай 
Для нас сабраны мудрымі дзядамі.
  Яго адкінуць – значыць без пашаны

 Паставіцца да продкаў працавітых.

                                 Уладзімір Дубоўка

Заданне  "Крыжаванка"

                Каб развіваць фантазію нашчадкаў,
              Продкі нам пакінулі загадкі.
              Пацікаўся іх вобразнаю мовай
              І ўпішы ў крыжаванку словы.
             Націскай на клавішу спасылкі,
             Рухайся ў вандроўку з Васілінкай.

Калі разгадаеш кодавае слова, 
дасылай яго на адрас kuleshova1781@gmail.com



Заданне "Калаж"
Для таго, каб выканаць прапанаванае заданне, Вам неабходна:
  • узгадаць у памяці беларускія прыказкі, прысвечаныя роднай зямлі, сабраць іх у пазлы, выканаўшы заданне на сэрвісе LearningApps.org
  • намаляваць да іх ілюстрацыі;
  • сфатаграфаваць ці адсканіраваць малюнкі;
  • прайсці па спасылцы 

КАЛАЖ   і стварыць свой вобраз;
  • захаваць калаж, націснуўшы клавішу ВСТРАИВАТЬ, скапіраваць код і адправіць на адрас kuleshova1781@gmail.com




Заданне на дадатковы бал
     Праглядзі ўважліва 6 выпуск вядомага савецкага мультфільма "Ну, пачакай!" і адкажы на пытанне: якая сувязь існуе паміж прапанаваным відэаролікам і беларускім фальклорам (вуснай народнай творчасцю)?





Віншуем каманды, якія прайшлі першы этап на выдатна!!!



Каманда "Пралеска"



Каманда "Дэльфіны"



Каманда "Лістапад"





Комментариев нет:

Отправить комментарий