Я - Васілінка!
Вясёлая, цікаўная дзяўчынка!
Люблю я падарожжы, віктарыны,
А слаўную гісторыю Айчыны
З маленства прагна вывучаю.
Цябе, мой дружа, у вандроўку запрашаю.
Па родным краі, па зямлі тваіх дзядоў...

Родны край, Радзіма, Бацькаўшчына, зямля бацькоў і дзядоў... Яшчэ зусім маленькімі мы чуем гэтыя словы. А ці задумваўся ты, дружа, што яны значаць асабіста для цябе? Кожны чалавек укладвае ў гэтыя словы нешта сваё. Для аднаго гэта ўся неабсяжная краіна ад мяжы да мяжы, для другога - гэта вёска, дзе ўсе жыхары адзін аднаго ведаюць, для трэцяга - гэта месца, дзе чалавек упершыню захапіўся дзівоснай прыгажосцю прыроды: адчуў водар кветак, пачуў спеў жаваранка, убачыў зіхатлівы ўсход сонца...
Будзь жа смелым, дружа, не здзіўляйся,
У віртуальную гульню хутчэй уключайся!
Мы знайсці павінны кветку-чараўніцу,
Што падарыць людзям шчасце па крупінцы.
Хочаш быць актыўным,
здзейсніць падарожжа -
уключайся ў каманду - гэта можна.
На пачатку віртуальнае вандроўкі
Змайстраваць вы паспрабуйце візітоўку.
Кожная каманда-ўдзельніца павінна:
- прайсці па спасылцы Канструктар;
- стварыць візітку (абавязкова указаць назву каманды, дэвіз, клас);
- камандзір павінен прайсці рэгістрацыю на сайце і адправіць візітку на электронны адрас kuleshova1781@gmail.com
З нецярпеннем чакаю Вашыя візіткі!
Хлопчыкі і дзяўчынкі!
Працуем у камандах па наступных правілах:
- Працуйце зладжана, дапамагайце адзін аднаму;
- Прапануйце свае ідэі і ўважліва адносімся да прапаноў іншых удзельнікаў каманды;
- Не саромцеся задаваць пытанні, памятайце, што "адна галава - добра, а дзве - лепей";
- Звяртайцеся да разнастайных крыніц інфармацыі;
- Памятайце, што ад вашага асабістага рэзультата работы залежыць рэзультат каманды.






Комментариев нет:
Отправить комментарий